За Вялікай размовай з Прэзідэнтам з вялікай цікавасцю сачылі ва ўсім свеце

4 февраля 2017

Чакалі адказу Прэзідэнта на правакацыйную інфармацыю пра нібы магчымы выхад Беларусі з ЕАЭС і АДКБ. Ускалыхнуў каментарый і пра цану расійскай нафты. Усе без выключэння зрабілі акцэнт на пацверджанні шматвектарнага і прыязнага палітычнага курсу Беларусі. Аператыўныя паведамленні размясцілі "Дойчэ Веле", "Бі-Бі-Сі", "Раша Тудэй", вядучыя расійскія і ўкраінскія парталы. А дзякуючы прамой трансляцыі на спадарожнікавым канале "Беларусь 24" за Вялікай размовай сачылі мільёны тэлегледачоў ва ўсіх кутках планеты. Вялізная колькасць людзей глядзела анлайн-трансляцыі і ў Сусветнай павуціне. Свае каментарыі актыўна публікавалі карыстальнікі ўсіх буйных сацыяльных сетак. У "Tвітары", напрыклад, у рэгіянальныя трэнды выйшаў галоўны з хэштэгаў #agl3. Ахоп аўдыторыі перавысіў 14 мільёнаў чалавек.