Сустрэча Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР прайшла сёння ў Пекіне

16 июля 2013
Картэж Прэзідэнта прыбыў да ўсходняга крыла Дома народных сходаў.

Пасля поціску рук і прадстаўлення дэлегацый лідары дзяржаў, як таго і патрабуе цырыманіял, паднімаюцца на подыум. Гімны дзвюх краін гучаць у суправаджэнні артылерыйскіх залпаў. Прэзідэнты праходзяць уздоўж строю ганаровай варты, а ля ўваходу лідараў дзвюх краін сустракаюць юныя жыхары, вітаючы Прэзідэнта Беларусі словамі Сардэчна запрашаем!.

Затым кіраўнікі дзяржаў падняліся ў Дом народных сходаў для перамоў у вузкім складзе. Гутарка доўжылася больш за дзве гадзіны без прысутнасці прэсы. А затым да лідараў дзвюх краін далучыліся дэлегацыі для сустрэчы ў шырокім фармаце. Падчас сустрэчы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны выходзяць на новую ступень стратэгічнага партнёрства, а асаблівасцю цяперашніх перамоў з'яўляецца тое, што яны носяць беспрэцэдэнтную адкрытасць. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў выпрацаваць новую дарожную карту беларуска-кітайскага супрацоўніцтва - да канца года ўрады дзвюх краін павінны выпрацаваць такую праграму.

У выніку перамоў падпісана больш за дзясятак пагадненняў. Яны датычацца развіцця супрацоўніцтва ў галіне касмічных і абаронных тэхналогій, прамысловасці, фінансавай сферы, рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка. Кітай вылучыць льготны крэдыт на 323 млн. долараў для рэалізацыі праекта, звязанага з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. Падпісаныя таксама дакументы аб развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, у праваахоўнай сферы. Таксама бакі падтрымалі неабходнасць рэфармавання ААН і яе Савета Бяспекі, павелічэнне прадстаўнічасці, першым чынам, дзяржаў, якія развіваюцца. Усяго ў дні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР мяркуецца заключыць кантрактаў і пагадненняў на $1,5 млрд.