"Час Першага": закуліссе прэзідэнцкай работы, кулуары здымачнага працэсу і ніякіх пастановак

10 марта 2024

Тыдзень з 4 па 10 сакавіка большасці беларусаў напэўна запомніўся доўгімі выхаднымі. 7 сакавіка - скарочаны дзень, затым 8 Сакавіка і пасля ўік-энд. Жанчын пачалі віншаваць яшчэ ў чацвер, і фраза "з надыходзячым" асацыіруецца не толькі з Новым годам. Беларускія жанчыны штодня годныя самых высокіх слоў і авацый.

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане наперадзе. Ужо ў аўторак ён правёў сустрэчу з актывам Беларускага саюза жанчын, уручыў дзяржузнагароды 15 жанчынам з розных рэгіёнаў. Словам, даў старт урачыстасцям, на якіх падкрэсліў: на прадстаўніцах прыгожага полу трымаецца наша краіна.

Выхадныя выхаднымі, а калі ўсе адпачываюць, як правіла, у Прэзідэнта работа кіпіць.

У "Галоўным эфіры" новая рубрыка - "Час Першага". Іншы погляд на рабочы тыдзень кіраўніка дзяржавы: эксклюзіўныя інтэрв'ю гасцей Палаца Незалежнасці, кулуары нарад і каманда, якая працуе побач з Прэзідэнтам. Ніякіх пастановачных кадраў - рэпарцёры Агенцтва тэленавін пакажуць усё як ёсць.

На гэты раз зазірнулі ў графік Аляксандра Лукашэнкі. Даведаліся, каго Першы павіншаваў першым з 8 Сакавіка. Нясумна аб прыярытэтах нашай знешняй палітыкі, эканамічных задачах, кадравай і сенатарскай ратацыі расказала Ілона Красуцкая. Больш падрабязна ў відэа.