З 1 жніўня вырасце памер сацыяльных выплат і нарматываў

29 июля 2015

Так бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца на 6,4% і ў сярэднім складзе 1 млн. 569 тыс. рублёў. Яго змяненне пацягне павелічэнне мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама дзіцячых дапамог.

Адначасовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 15 млн. 691 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей 21 млн. 967 тыс.

Амаль на 4 працэнты вырастуць памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў, якія служаць асновай для атрымання льготных крэдытаў і субсідый.