Пытанні падрыхтоўкі да новага навучальнага года абмеркавалі ў Прэзідэнта

13 августа 2013

Пытанні падрыхтоўкі да новага навучальнага года абмеркавалі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з міністрам адукацыі і першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава, калі неабходна, гатовая дапамагчы сем'ям сабраць дзяцей у школу. Але сродкі павінны вылучацца мэтавым чынам.


Таксама на сустрэчы ішла размова пра прафесійную адукацыю. Кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць падрыхтоўку рабочых і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з улікам патрэбнасцяў рэгіёнаў.


Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка засяродзіў увагу на развіцці вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, на неабходнасці далейшай выразнай працы па падрыхтоўцы практыка-арыентаваных спецыялістаў.