Пытанні дзейнасці дзвюх найважнейшых сілавых структур Беларусі абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці - на парадку дня і кадравыя ратацыі

2 февраля 2024

Пытанні функцыянавання і дзейнасці дзвюх найважнейшых сілавых структур сёння абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці. На парадку дня і кадравыя ратацыі.

Як толькі што стала вядома, прызначаны новы кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Папярэдні кіраўнік ДФР - Ігар Маршалаў - у лістападзе мінулага года быў прызначаны паслом у Зімбабвэ. Чакаюцца і іншыя кадравыя рашэнні Прэзідэнта.