У Палацы Рэспублікі праходзіць навагодняе дабрачыннае свята, у якім прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка

27 декабря 2018

Кульмінацыя акцыі "Нашы дзеці" ў Палацы Рэспублікі. У гэтыя хвіліны праходзіць навагодняе дабрачыннае свята, у якім прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы. Дзеці - галоўны набытак Беларусі. За гэтымі словамі любоў, жаданне клапаціцца і абараняць. Так Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да гасцей Галоўнай ёлкі краіны.

Сёння ў самым сэрцы сталіцы сабраліся больш як дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі. У іх лік увайшлі дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем'яў бежанцаў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, юныя грамадскія актывісты. Для іх падрыхтавалі маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны, насычаную культурную праграму і падарункі ад імя Прэзідэнта.