У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам "За асабістую мужнасць" Рому Кагадоўскага

2 ноября 2021

Больш за два дзясяткі найскладанейшых аперацый і паўгода лячэння ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры. Уся краіна сачыла за вылячэннем юнага героя Ромы Кагадоўскага, які вынес з агню двухгадовага брата. А сёння падлетак і яго мама - у гасцях у Прэзідэнта! У Палац Незалежнасці таксама прыехалі і ўрачы, якія змагаліся за жыццё дзіцяці. Усе яны атрымліваюць дзяржузнагароды з рук Аляксандра Лукашэнкі. І гэтая цырымонія, мабыць, самая кранальная ў гісторыі. Прэзідэнт заўважыць: уклад кожнага - неацэнны! Медыкі змагаліся за хлопчыка як за сваё дзіця, і на справе паказалі: у Беларусі няма чужых дзяцей.

Гісторыя мужнасці

Гэтая гісторыя нікога не пакінула абыякавым. Пажар у доме сям'і Кагадоўскіх у Мядзельскім раёне здарыўся ў той момант, калі бацькоў побач не было. Старэйшы Раман спачатку спрабуе патушыць полымя сам, а пасля няўдалых спроб на руках выносіць з падпаленага дома маленькага брата. Затым адразу страчвае прытомнасць. Выпадак цяжкі - у Ромы апёкі 50 % цела, паражэнні дыхальных шляхоў. Урачы робяць усё магчымае, але прагнозаў не даюць... Стан хлопчыка атрымоўваецца стабілізаваць толькі на 103-ці дзень лячэння. Словы падтрымкі ў адрас Ромы прыходзяць з усіх куткоў Беларусі. Лячэнне - на асабістым кантролі Прэзідэнта. На акрыянне падлетка накіравалі ўсе сілы. Сёння медыкі прызнаюцца: гэты выпадак быў самым цяжкім за ўсю гісторыю апёкавага цэнтра.

Сёння ўсё самае страшнае за спінай. Аляксандр Лукашэнка падзякуе хлопчыку за гэты ўрок адвагі і недзіцячы выбар і ўручыць падлетку ордэн "За асабістую мужнасць".