У Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць актуальныя пытанні дзейнасці палітычных партый у краіне

9 апреля 2021
Актуальныя  пытанні дзейнасці палітычных партый у краіне сёння абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці. 

Партыйнае будаўніцтва ў Беларусі: перспектывы і адказнасць

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам парламента, Адміністрацыяй Прэзідэнта, Савета бяспекі і Міністэрства юстыцыі. Пазіцыя беларускага лідара застаецца нязменнай - формулу партыйнага будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка вывеў даўно.  "Ні з левымі,  ні з правымі, а з народам", - так гучыць тэзіс. На думку  Кіраўніка дзяржавы, з'яўленне і перарэгістрацыя палітычных аб'яднанняў у краіне - вельмі адказны і важны крок. Яго неабходна рабіць, толькі ўпэўніўшыся, што для Беларусі гэта будзе сапраўды карысна. 

Прэзідэнт аб партбудаўніцтве:  Не фарсіраваць нічога штучна, але і не тармазіць грамадска-палітычныя працэсы 

Адзначым, рашэнне ўнесці змены ў закон аб палітычных партыях прынялі дэлегаты на VI Усебеларускім народным сходзе. Гэта закладвае прававыя асновы для далейшага будаўніцтва розных аб'яднанняў.

Усяго ж у Беларусі на гэты момант 15 партый, якія прытрымліваюцца розных палітычных поглядаў. Нагадаем, паводле заканадаўства, фінансаванне любых фракцый замежнымі фондамі ў Беларусі забаронена.