У Палацы Незалежнасці гаварылі пра харчовую бяспеку

30 июля 2019

Свежы погляд на айчынны АПК. У Палацы Незалежнасці сёння гаварылі і пра харчовую бяспеку і развіццё ў краіне новай біятэхналагічнай галіны. Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя пачне вытворчасць ужо ў наступным годзе. Новы комплекс, які ўзводзяць у Пухавіцкім раёне, будзе перапрацоўваць 250 тысяч тон збожжа за год, у асноўным пшаніцу і трыцікале, і вырабляць шырокую лінейку (да 1 мільёна тон) кармоў для жывёлы. Падчас нарады абмеркавалі ход рэалізацыі праекта, падрыхтоўку кадраў, набыццё самай якаснай сыравіны і варыянты рэалізацыі прадукцыі. Так, да 80 % плануюць прадаваць у Расію, Кітай, Украіну і краіны Еўрасаюза. Акрамя таго, магутнасці прадпрыемства дазволяць знізіць патрэбнасці ў імпарце. На закупку замежных амінакіслот і камбікармоў за год Беларусь выдаткоўвае каля 200 мільёнаў долараў.

Будаўніцтва новага вытворчага комплексу пройдзе ў тры этапы. Ужо ў наступным годзе па плане ўвядуць у строй комплекс камбікормавых заводаў і збожжасховішча. Яшчэ праз год, як плануецца, прадпрыемства павінна працаваць цалкам.

Асобнае даручэнне Кіраўніка дзяржавы - трымаць на пастаянным кантролі пытанне будаўніцтва жылля для спецыялістаў комплексу.