Уладзімір Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншаванне з Днём яднання народаў

2 апреля 2019

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у віншаванні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку высока ацаніў дасягнуты ўзровень саюзніцкіх сувязяў, які дазваляе грунтоўна абмяркоўваць самыя складаныя пытанні двухбаковага парадку дня, знаходзіць рашэнні, якія найлепшым чынам адказваюць інтарэсам братэрскіх народаў дзвюх краін.

"За 20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы краіны значна прасунуліся па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і інтэграцыі. Рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах, пашыраецца міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Каардынацыя намаганняў у сферах знешняй палітыкі і абароны спрыяе ўмацаванню міжнародных пазіцый Расіі і Беларусі, гарантаванню бяспекі нашых грамадзян",- гаворыцца ў віншаванні.