Валерый Іваноў далажыў Прэзідэнту аб рэбрэндынгу ў Белкаапсаюзе

24 сентября 2018
Аб будучыні спажыўкааперацыі гаварылі са старшынёй праўлення Белкаапсаюза. Валерый Іваноў далажыў Прэзідэнту аб рэбрэндынгу ў арганізацыі. Гэта цалкам новы сэрвіс, асартымент тавараў і даступнасць паслуг у сельскай мясцовасці, нават у самых аддаленых пунктах краіны, куды прыватнік сёння не імкнецца. За 8 месяцаў гэтага года адкрыты 12 пунктаў кррокавай даступнасці, з'явіліся 9 аўтакрам, мадэрнізаваны больш за 400 гандлёвых аб'ектаў. Арганізацыя адкрыла 15 сетак харчавання. Вядома, ёсць і праблемы. У Палацы Незалежнасці ішла размова аб павышэнні канкурэнтаздольнасці, аптымізацыі штата арганізацыі. Да размовы аб будучыні спажыўкааперацыі вернуцца на ўзроўні Прэзідэнта, вялікая нарада запланавана на люты.