Адміністрацыя Прэзідэнта ў маі правядзе прамыя тэлефонныя лініі

11 мая 2020
Штодня з 9  раніцы і да паўдня  жыхары любога населенага пункта змогуць аператыўна звярнуцца па ўсіх пытаннях да памочнікаў Кіраўніка дзяржавы - прадстаўнікоў у канкрэтным рэгіёне. Так, сёння  ў Брэсцкім аблвыканкаме прамую лінію правядзе  Анатоль Маркевіч. Юрый Шулейка адкажа на пытанні грамадзян заўтра  ў Гомельскім аблвыканкаме. У Віцебскім  13 мая на сувязь выйдзе  Анатоль Ліневіч. Прамыя лініі таксама пройдуць 14, 15, 18 і 19  мая.