У Сочы праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

15 февраля 2019

Сёння асаблівую ўвагу нададуць гуманітарнаму супрацоўніцтву дзвюх краін. Абмеркаванне пытанняў з гэтай сферы праходзіць на базе адукацыйнага цэнтра "Сірыус". Плануецца, што да размовы падключацца і профільныя міністры. Навучанне ў "Сірыусе" праводзяць адразу па трох напрамках: навука, спорт, мастацтва. Кожны месяц у цэнтр прыязджаюць каля 8 соцень юных талентаў. Спартыўныя навыкі дзеці адточваюць на алімпійскіх аб'ектах, а з будучымі навукоўцамі займаюцца лепшыя выкладчыкі краіны. Такі вопыт нам цікавы з улікам таго, што свой дзіцячы тэхнапарк створаць і ў Беларусі.