Летась беларуская мытня канфіскавала санкцыйны тавар, што ішоў у Расію, на 9 мільёнаў долараў

30 января 2018

Пра гэта сёння Прэзідэнту далажыў кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі і супрацоўніцтва з Расіяй, і сітуацыю на мытні ў цэлым. Ведамства працуе эфектыўна і мабільна. Летась у бюджэт спагнана больш сродкаў. Гэта гаворыць пра актыўную і празрыстую працу бізнесу. Мытня ставіла заслон кантрабандзе наркотыкаў - канфіскавана больш за тону псіхатропаў.