У Магілёве Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

12 октября 2018

Саюзны дыялог у Магілёве. Сёння да вялікай рэгіянальнай размовы далучаюцца лідары Беларусі і Расіі. Галоўнае мерапрыемства заключнага дня V Форуму рэгіёнаў - пленарнае пасяджэнне. Для ўдзелу ў ім ужо прыбыў Уладзімір Пуцін. Борт кіраўніка расійскай дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Магілёва. Уладзіміра Пуціна вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

З аэрапорта лідары краін накіраваліся да месца правядзення форуму. Але да старту пленарнага пасяджэння ў пратаколе асабістая размова. Гэтыя кадры з двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна мы атрымалі літаральна некалькі хвілін таму.

У гэтыя хвіліны пачынае работу пленарнае пасяджэнне форуму. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.