На станцыі метро "Кастрычніцкая" на рэйкі ўпала жанчына

19 октября 2017

Сёння раніцай у сталічным метро на рэйкі ўпала жанчына. Гэта здарылася на станцыі "Кастрычніцкая". Пуці былі тут жа абясточаны. Жанчыне аказалі меддапамогу. Што стала прычынай падзення, зараз высвятляюць спецыялісты.

Цягнікі першай лініі метро былі затрыманы на пяць хвілін. Зараз рух адноўлены.