У Мінску прайшла нарада аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі

28 марта 2017

Даклад аб новай інтэгральнай сістэме заслухаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Разрозненыя сеткі назірання плануецца аб'яднаць. У выніку праваахоўнікі атрымаюць платформу, якая дазваляе аўтаматычна (у рэжыме рэальнага часу) аналізаваць сітуацыю ў розных кутках краіны і імгненна інфармаваць аб тым, што адбываецца. Такія сістэмы дзейнічаюць у многіх краінах, і яны даказалі сваю эфектыўнасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў далажыць, якія выдаткі спатрэбяцца з боку дзяржавы для запуску такога праекта, а таксама дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай яго рэалізацыяй і далейшай эксплуатацыяй гэтай сістэмы.

Па выніках нарады прынята рашэнне стварыць у Беларусі рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. У Беларусі больш чым шэсць з паловай тысяч аб'ектаў абсталяваныя комплексамі відэаназірання. Плануецца, што інфармацыя будзе акумулявацца ў адзіным цэнтры. Туды будуць паступаць звесткі з лакальных сістэм відэаназірання, а таксама сігналы спецыяльных дэтэктараў, датчыкаў дыму, полымя, выбуховых рэчываў і цеплавізараў. У склад сістэмы маніторынгу ўвойдзе праграмная платформа і каналы сувязі.