У чацвер Аляксандр Лукашэнка прымаў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча

26 мая 2013

Гаварылі таксама аб знешнім гандлі, у тым ліку аб працы прадпрыемства Беларуськалій. Тут ключавыя задачы дыктуюцца канкурэнцыяй, таму Прэзідэнт патрабуе працаваць больш эфектыўна і займацца пошукам новых рынкаў збыту. Міхаіл Мясніковіч таксама далажыў Прэзідэнту аб ходзе выканання некаторых інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта. Ужо адбыліся некалькі сустрэч з расійскімі фундатарамі, якія гатовыя ўкласці сродкі ў гэты праект. У цэлым, як расказаў прэм'ер-міністр, эканоміка за 4 месяцы года спрацавала стабільна.

Ну і яшчэ адзін фактар, які да эфектыўнай эканомікі мае непасрэднае дачыненне - барацьба з карупцыяй. І вось аб гэтым Прэзідэнт гаварыў у чацвер ужо з дзяржсакратаром Савета Бяспекі Беларусі Леанідам Мальцавым. І тут, як апынулася, у Кіраўніка дзяржавы ёсць нямала пытанняў да праваахоўнікаў.

А тым часам беларускі вопыт барацьбы з фінансавымі злачынствамі ацанілі замежныя партнёры. Наша краіна будзе старшынстваваць у савеце кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавых разведак краін СНД. Адпаведны дакумент на тыдні падпісалі на сустрэчы кіраўнікоў адпаведных ведамстваў. Старшынёй савета абраны Аляксандр Максіменка - кіраўнік фінансавай разведкі Беларусі.