У Беларусі прапануецца частку суддзяў агульнай юрысдыкцыі перавесці ў эканамічныя суды

3 мая 2016

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага суда. Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з Валянцінам Сукалам шэраг пытанняў функцыянавання аб'яднанай судовай сістэмы. Акрамя таго, быў разгледжаны працэс узвядзення новага будынка Вярхоўнага суда. У цэнтры ўвагі - фінансаванне будаўніцтва з улікам мінімізацыі выдаткаў.

Валянцін Сукала, Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі:

"Было даложана, што сёння нагрузка ў эканамічных судах значна ўзрасла, і яна вышэйшая, чым у судах агульнай юрысдыкцыі. І таму была прынята мая прапанова аб тым, каб частку суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі перавесці ў эканамічныя суды. Паколькі гэта знаходзіцца ў кампетэнцыі Прэзідэнта, то было дадзена заданне падрыхтаваць адпаведны нарматыўны акт аб змяненні дыслакацыі і штатнай колькасці суддзяў".

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма якасці папярэдняга расследавання па некаторых канкрэтных крымінальных справах, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.