У Беларусі можа з'явіцца аддзяленне Арганізацыі па забароне хімічнай зброі

19 мая 2014
Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з гендырэктарам гэтай арганізацыі Ахметам Узюмджу. Беларусь застаецца прыхільнікам міжнароднай Канвенцыі па забароне хімзброі, таму наша краіна зацікаўлена адкрыць на сваёй тэрыторыі рэгіянальнае аддзяленне АЗХЗ і стварыць спрыяльныя ўмовы для яе працы.

Ахмет Узюмджу, генеральны дырэктар арганізацыі па забароне хімічнай зброі: Мы ўдзячны Беларусі за тую дапамогу, якую аказвае ваша краіна працы нашай арганізацыі, у тым ліку за дапамогу ў знішчэнні хімічнай зброі на тэрыторыі Сірыі. Наша мэта - поўнае знішчэнне хімічнай зброі на нашай планеце. І мы ўжо не далёкія ад дасягнення нашай мэты. Каля 82% усёй хімічнай зброі, якая існавала на зямлі, ужо знішчана. Усе краіны - члены Канвенцыі, зрабілі немалы ўнёсак у рэалізацыю яе палажэнняў.

Арганізацыя па забароне хімзброі існуе 17 гадоў. Сёння ў яе ўваходзяць 190 краін. Беларусь у ліку першых дзяржаў падпісала і ратыфікавала Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі. Летась за знішчэнне запасаў хімічнай зброі ў Сірыі гендырэктару арганізацыі ўручылі Нобелеўскую прэмію міру.