У Беларусі будзе праведзена раптоўная праверка Узброеных Сіл

16 января 2014
Такую задачу сёння паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам Дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева. У цэлым вынікамі працы беларускіх вайскоўцаў у мінулым годзе Кіраўнік дзяржавы задаволены - на высокім узроўні былі праведзены маштабныя вучэнні Захад-2013, адноўлены ваенныя гарадкі. Пры гэтым Узброеныя Сілы краіны павінны быць гатовыя дзейнічаць у любой сітуацыі ў любы час. З гэтай мэтай і арганізуецца раптоўная праверка.