У Астане праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева

4 октября 2013

У гэтыя хвіліны ў Астане праходзяць перамовы на вышэйшым узроўні. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў у рэзідэнцыю Прэзідэнта Казахстана Акорда, дзе яго вітаў Нурсултан Назарбаеў. Зараз кіраўнікі дзяржаў вядуць размову тэт-а-тэт аб гандлёва-эканамічных, палітычных і гуманітарных сувязях. Праз гадзіну да прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана далучацца дэлегацыі. Пасяджэнне ў пашыраным складзе будзе прысвечана пошуку новых форм узаемадзеяння і партнёрства. Бакі актыўна гандлююць адно з адным: тавараабарот летась склаў ледзь менш за мільярд долараў. Па аб'ёме беларускага экспарту ў цэлым Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД. У Казахстане створана 13 сумесных вытворчасцяў - гэта БелАЗы, трактары - сёлета будзе пастаўлена 1,5 тысячы адзінак, камбайны, ліфты, спецтэхніка. Падпісаны буйны кантракт на пастаўку прадукцыі Магілёўскага вагонабудаўнічага завода. У ліку будучых маштабных праектаў - стварэнне на поўначы краіны Беларуска-Казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парку. Вынікам сённяшніх перамоў стане пакет падпісаных двухбаковых дакументаў. У другой палове дня прэзідэнты дзвюх краін наведаюць сумесны цэнтр падрыхтоўкі інжынерных кадраў пры Казахскім агратэхнічным універсітэце.