У 10:00 пачнецца прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Беларусі расійскім СМІ

17 ноября 2016

Сёння палітычным цэнтрам стане Палац Незалежнасці. Праз гадзіну тут стартуе прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Беларусі расійскім СМІ. Гэта традыцыйны фармат гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі прэстыжных тэлеканалаў, выданняў і блогаў - прадстаўнікамі 46 рэгіёнаў Расіі.

У Палацы Незалежнасці працуе наш карэспандэнт Андрэй Крывашэеў (прамое ўключэнне). Мы ў Палацы Незалежнасці. Менавіта тут менш як праз гадзіну пройдзе традыцыйны адкрыты дыялог Прэзідэнта з расійскімі журналістамі. Шчыра кажучы, і не назавеш гэтую сустрэчу прэс-канферэнцыяй, паколькі адкрытасць і шчырасць папярэдніх сустрэч паказалі, што гэта менавіта дыялог, а не фармат пытання-адказу. Кіраўніку дзяржавы (і ён гэта шматкроць падкрэсліваў) вельмі важныя ацэнка і пазіцыя журналістаў наконт усяго, што адбываецца ў Беларусі: такі свежы погляд з боку, важныя і тыя праблемы ў двухбаковых адносінах, якія ўзнімаюць калегі.

Напрыклад, у эканоміцы. У нейкім рэгіёне няма прадстаўніцтва беларускіх экспарцёраў, дзесьці пасярэднікі завышаюць цэны, дзесьці нашу прадукцыю падрабляюць. Звычайна пасля сустрэчы такія праблемы вырашаюцца вельмі аператыўна.

Або насцярожанасць у палітыцы. Абвергнуць чуткі пра тое, што Беларусь нібы здрадзіла саюзным абавязацельствам і сышла на Захад або ў Кітай. Такі прамы канал сувязі працуе, і ён эфектыўны.

Асаблівасці цяперашняга, трынаццатага, прэс-тура і дыялогу. Трохі лічбаў. Візіт самы маштабны за 13 гадоў. 100 медыйных персон, у тым ліку ўпершыню  і блогеры з мільённай аўдыторыяй. СМІ федэральныя і рэгіянальныя - усяго 46 рэгіёнаў ад Калінінграда да Якуціі і ад Піцера да Каўказа.

Гэтым разам калегі прадметна вывучылі Магілёўскую вобласць. Больш за ўсё водзываў аб медыцыне, здзівіла звычайная абласная дзіцячая бальніца, у якой робяць суперскладаныя аперацыі і практычна бясплатна. Здзівіла новая лядовая арэна ў Шклове, "Бабушкина крынка" і якасць беларускай малочнай прадукцыі, бабруйскія шыны, у тым ліку самыя вялікія ў свеце для самых буйнагабарытных машын на планеце.

А вось пра тое, што сёння цікавіць расійскіх калег, якія тэмы самыя актуальныя ў нашай саюзнай медыйнай прасторы і наогул ці цікавая Беларусь і навіны з Беларусі ў краіне-саюзніцы, мы спытаем у старшыні ТРА "Саюз", вядомага медыйнага эксперта Ігара Угольнікава (відэа).