Тэлефонная размова з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася па ініцыятыве Нурсултана Назарбаева

22 октября 2013

Пытанні, унесеныя на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, абмеркавалі сёння прэзідэнты Беларусі і Казахстана. Тэлефонная размова з Аляксандрам Лукашэнкам, які старшынствуе ў СНД, адбылася па ініцыятыве Нурсултана Назарбаева. Асноўны акцэнт падчас размовы быў зроблены на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Бакі абмеркавалі свае пазіцыі па ўсіх пытаннях парадку дня. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных аспектах двухбаковых адносінаў.