Суткі да Вялікай гутаркі з Прэзідэнтам

2 февраля 2017

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ. Заўтрашняе мерапрыемства пройдзе пад агульнай назвай Вялікая размова з Прэзідэнтам.

Зносіны такога роду выклікаюць непадробную цікавасць. Бо гэта тая ўнікальная магчымасць, калі напроста можна пазначыць праблему, задаць хвалюючае пытанне і пачуць меркаванне Прэзідэнта, які, дарэчы, адказвае заўсёды максімальна шчыра. У гутарцы прымуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў буйных дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх СМІ, папулярных інтэрнэт-парталаў, аўтарытэтных замежных масмедыя. На сустрэчу запрошаныя і шматлікія эксперты. Сваё пытанне Прэзідэнту задаць можаце і вы - праз анлайн-сэрвіс на сайце belta.by і ў акаўнтах БелТА ў сацсетках. 

Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца заўтра ў 10 раніцы. Яна будзе весціся на тэлеканалах "Беларусь 1""Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсію пакажуць у вячэрнім эфіры беларускія тэлеканалы.