Спецыялізацыю Віцебскай вобласці і завяршэнне палявых работ абмяркоўвалi на нарадзе ў Прэзiдэнта

23 октября 2017

Прысутнічала кіраўніцтва аграрнага блока ва ўрадзе, кіраўнік Камітэта дзяржкантролю і кіраўніцтва паўночнага рэгіёна. Праз кліматычныя ўмовы і асаблівасці ўрадлівасці земляў на Віцебшчыне немэтазгодна вырошчваць вялікія аб'ёмы збожжавых. Пра пераарыентацыю пасяўных плошчаў Аляксандр Лукашэнка гаварыў не раз. У тым ліку публічна арыентаваў урад і аграрыяў месяц таму - падчас паездкі ў Клецкі раён. Асноўная спецыялізацыя ў АПК паўночнага рэгіёна павінна быць звязаная з мясной жывёлагадоўляй. Зараз вядуцца перамовы з кітайскімі інвестарамі пра будаўніцтва сумесных прадпрыемстваў. Сёння Прэзідэнт таксама даручыў максімальна актывізаваць высілкі на фінішы восеньскіх палявых работ. Пяць мільёнаў тон прадукцыі яшчэ ў палях. Убраць трэба хутка, гэтага патрабуе надвор'е. Усе работы павінны быць завершаныя да 7 лістапада.

Акрамя рэкорднай вагі каравая - 2017, сёлета радуе і ўраджайнасць гародніны, яна на 12% вышэйшая за леташнюю. Агульны валавы збор складзе каля 650 000 тон. Выдатным можна назваць і ўраджай другога хлеба. У планах адправіць на экспарт паўмільёна тон бульбы. Гаспадаркам таксама засталося ўбраць 60 000 гектараў кукурузы на збожжа. У двухдзённы тэрмін аграрыі ўбяруць лён.

Зменяцца падыходы ў АПК у Віцебскім рэгіёне. Асаблівая ўвага - падрыхтоўцы глебы да вясновых палявых работ: ад іх якасці будзе залежаць будучы ўраджай. Неабходна ўзараць больш за мільён гектараў. Прэзідэнт даручыў аграрыям паскорыцца, каб усе работы неўзабаве завяршыць.