Нарада ў Прэзідэнта па ўдасканаленні выбарчай кампаніі

27 апреля 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў згоду адносна даты правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў - гэта 11 верасня.

Сёння ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалі пытанні ўдасканалення выбарчага працэсу. Плануецца, што сама перадвыбарная кампанія пачнецца на тры дні раней за апошні тэрмін, а менавіта - 7 чэрвеня. А ўжо на наступны дзень Цэнтральная камісія зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў і межы выбарчых акруг. На думку Кіраўніка дзяржавы, маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці дэмакратычна і спакойна.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у адзін тур, а пераможцаў вызначыць прынцып адноснай большасці. Сёння ўжо ўсе абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы ўзгаднілі з ЦВК апісанні выбарчых акруг. Падчас перадвыбарнай агіткампаніі могуць быць скарыстаныя толькі асабістыя фінансавыя фонды кандыдатаў. Іх памер - да тысячы базавых велічынь. На сёння гэта 210 мільёнаў рублёў. Як і падчас прэзідэнцкай гонкі, грошы можна траціць на лістоўкі і плакаты.