Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Расіі

22 апреля 2019

Сёння па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых адносін, перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Таксама разгледжаны пытанні міжнароднага парадку дня.