Урачыстыя мерапрыемствы да Дня міліцыі прайшлі ў Маладзечна

4 марта 2016

Кіраўніцтва абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў павіншавала дзеючых супрацоўнікаў і ветэранаў службы. Урачыстае мерапрыемства правялі ў Доме культуры Маладзечна. Адзначаны выдатнікі нялёгкай і адказнай працы, лепшым байцам уручаны граматы. Не забылі ў прафесійнае свята і пра ветэранаў - вопыт мінулых пакаленняў жыццёва неабходны маладым.

Па традыцыі на ўрачыстасці прысутнічалі і ўдовы загінуўшых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Подзвіг міліцыянераў, якія ахвяравалі на службе сваім жыццём, не забыты.