Спачуванне прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану

31 октября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану ў сувязі са шматлікімі ахвярамі трагедыі на чыгунцы ў правінцыі Пенджаб.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікай скрухай успрынялі гэту вестку і шчыра спачуваюць пакістанскаму народу, выказваюць словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, а таксама жадаюць хутчэйшай папраўкі пацярпелым.