Глядзіце сёння на "Беларусь 1" вялікае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі

4 декабря 2018

Развіццё IT-тэхналогій і мадэрнізацыя буйных прадпрыемстваў - галоўныя драйверы беларускай эканомікі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24". Аляксандр Лукашэнка ў размове растлумачыў, што перспектывы лічбавай эканомікі ў Беларусі ўбачылі яшчэ больш за дзесяць гадоў таму. З гэтай прычыны і быў створаны Парк высокіх тэхналогій. У той жа час  працягвалася і мадэрнізацыя прадпрыемстваў старой школы. Такіх як МАЗ, БелАЗ, МТЗ. Усе гэтыя крокі ўжо даказалі сваю эфектыўнасць.

Ад еўразійскай эканомікі да глабальнай палітыкі. Вялікае інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі сёння выйшла ў эфіры тэлеканала "Расія 24". Якімі павінны быць пункты апоры шматпалярнага свету? Чаму аб'яднанні і інтэграцыі іграюць усё больш важную ролю ў планетарным маштабе і ў чым заключаюцца рэзервы росту Еўразійскага эканамічнага саюза? Санкцыі як каталізатар самастойнай работы і праца над памылкамі саюза Еўрапейскага. Вялікае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі - сёння і ў эфіры "Беларусь 1" пасля "Панарамы".