Маштабная акцыя пратэсту ў Афінах

7 декабря 2014
У сутыкненні з паліцыяй вылілася і маштабная акцыя пратэсту ў сталіцы Грэцыі. У Афінах адбылося шэсце ў памяць аб забітым вартавымі парадку ў 2008-м 15-гадовым падлетку. Тады гэта выклікала найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігоддзі беспарадкі ў Грэцыі. Зараз у акцыі прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек. Як перадаюць мясцовыя СМІ, пратэстанты ўрываліся ў магазіны, грамілі вітрыны і аўтобусныя прыпынкі. Паліцыя ачапіла цэнтральную плошчу раёна, каля 30 радыкалаў затрыманыя. Ёсць пацярпелыя.