Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства

30 сентября 2017

Адпаведную задачу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, дзе азнаёміўся з ходам асенніх палявых прац. Кіраўнік дзяржавы наведаў Клецкі раён. Тут, як і па ўсёй краіне, зараз поўным ходам ідуць асеннія палявыя працы. У найбліжэйшыя дні аграрыям яшчэ трэба выканаць вялікі аб'ём прац, у тым ліку па завяршэнні сяўбы азімых, уборцы гародніны, кукурузы. Таму Аляксандр Лукашэнка даручыў мабілізаваць намаганні, каб якасна завяршыць працу ў полі.

Асноўныя акцэнты канца верасня - максімальна аператыўна дасеяць азімыя. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў аб даручэннях, звязаных з умовамі іх захоўвання. Прэзідэнт зрабіў акцэнт на важнасці эфектыўнага гаспадарання на зямлі. І новы пасыл кіраўнікам на месцах - самастойна вырашаць, якая культура на іх зямлі дасць найбольшы эфект. У прыклад Кіраўнік дзяржавы прывёў сорга. Адносна новую для Беларусі культуру, якая ўсё шырэй выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы краіны з-за добрай устойлівасці да засух.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанне цэнаўтварэння на сельгаспрадукцыю і падкрэсліў важнасць таго, каб цэны ў розніцы былі адэкватнымі, а пасрэднікі і перакупшчыкі не нажываліся на працы вяскоўцаў.