Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прайшла ў Ерэване

14 октября 2016

Міжнародная бяспека, процідзеянне тэрарызму і экстрэмізму. У Ерэване сёння прайшла сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Саміт сабраў прадстаўнікоў 6-ці дзяржаў - удзельнікаў міжнароднай арганізацыі. У прэзідэнцкім палацы, дзе праходзіць сустрэча,  Аляксандра Лукашэнку прывітаў кіраўнік Арменіі Серж Саргсян. Дарэчы, у наступным годзе старшынства ў АДКБ ад Арменіі пераходзіць да Беларусі. Гэтую місію краіны бяруць на сябе  ў алфавітным парадку. Такая традыцыя.

Эксперты нярэдка называюць Беларусь адным з самых ініцыятыўных удзельнікаў міжнародных аб'яднанняў. Прыярытэтныя кірункі на перыяд старшынства  Беларусі сёння таксама абмеркавалі падчас сустрэчы. Гаворачы аб супрацоўніцтве АДКБ з іншымі аб'яднаннямі, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў - чакаць прызнання з боку НАТА  не варта.

На парадку дня  ерэванскага саміту  было больш за 20 пытанняў. Сёння ўзгаднілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года. У дакуменце  перад арганізацыяй  пастаўлены задачы на перспектыву і вызначаны меры, накіраваныя  на папярэджанне пагроз бяспекі АДКБ. Падрабязнасці сустрэч у Ерэване - сёння ў "Панараме".