Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Сербіі

28 марта 2018

Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы развіцця адносін паміж краінамі, у тым ліку шляхі павелічэння ўзаемнага тавараабароту. Пры гэтым бакі адзначылі супадзенне пазіцый Мінска і Бялграда ў сферы палітыкі, па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Прэзідэнт Сербіі звярнуўся з просьбай прыняць яго спецпрадстаўніка, які прыедзе ў Беларусь у найбліжэйшыя дні. А таксама праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб падрабязнасцях канфлікту ў Косаве 26 сакавіка. Аляксандр Вучыч запрасіў беларускага лідара ажыццявіць афіцыйны візіт у Сербію. Прэзідэнт Беларусі запрашэнне прыняў. Кнкрэтныя тэрміны візіту будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах.