Сёння Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з кіраўніком Ашчадбанка Расіі

12 января 2017

Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі сітуацыю, якая склалася ў сусветнай эканоміцы, а таксама яе ўплыў на фінансавыя сектары ў Беларусі і Расіі. Асобнай тэмай перамоў стала развіццё адносін з Ашчадбанкам, у якога ў Беларусі працуе даччыная структура “БПБ-Ашчадбанк”. Сёння фінансавы холдынг - найбуйнейшы інвестар у беларускую эканоміку.

Ашчадбанк - адзін з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Расіі. У штогадовым рэйтынгу "Топ-тысяча банкаў свету" ён займае першае месца сярод фінансавых устаноў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сёння доля расійскай кампаніі ў актывах банкаўскай сістэмы Беларусі перавышае 12 працэнтаў. Кожны пяты крэдыт юрыдычным асобам у нашай краіне выдадзены менавіта гэтай арганізацыяй. Летась групай Ашчадбанк было інвеставана каля паўмільярда долараў у беларускую нафтавую сферу. Яшчэ каля 61 мільёна долараў укладзена ў энергетычны комплекс краіны. Банк з'яўляецца і вядучым крэдыторам праграмы льготных пазык для куплі беларускай тэхнікі ў Расіі. З дапамогай такога механізму было прададзена больш за шэсць тысяч розных машын.