Сёння Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча

23 мая 2013

Кіраўнік урада далажыў Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі ў эканоміцы краіны, паказчыках знешняга гандлю і выкананні даручэнняў Прэзідэнта. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў пытанню недапушчэння стварэння залішніх складскіх запасаў на прамысловых прадпрыемствах. Кіраўнік дзяржавы ў гэтай сувязі даручыў прэм'ер-міністру сканцэнтравацца на патрэбнасцях унутранага рынку. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, сітуацыя ў эканоміцы стабільная. Яна спрацавала з прафіцытам бюджэту, выраслі пенсіі і даходы насельніцтва, на 12% павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал. Сальда знешняга гандлю станоўчае - плюс 426 мільёнаў долараў.