Сёння прызначаны новыя кіраўнікі ваеннага блока краіны

20 января 2020
Кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Так, міністр абароны Андрэй Раўкоў  змяняе пасаду на пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі. Гэта месца было вакантным некалькі тыдняў. Яго папярэдні кіраўнік Станіслаў Зась, нагадаем, са студзеня ўзначальвае АДКБ. 


А. Раўкоў прызначаны Дзяржсакратаром Савета бяспекі


Андрэй Раўкоў ля руля беларускай арміі быў больш за 5 гадоў. У новым статусе генерал-лейтэнант мае намер удасканальваць нацыянальную сістэму бяспекі і працягваць наладжваць дыялог з усімі структурамі сілавога блока. 

Міністэрства абароны з сённяшняга дня ўзначаліць экс-камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін. Кіраўніком Генеральнага штаба Узброеных сіл прызначаны Аляксандр Вальфовіч, раней першы намеснік начальніка гэтага ўпраўлення. Прэзідэнт не ўтойвае, што кандыдатуры на гэтыя пасады разглядаліся некалькі месяцаў,  узважыўшы ўсе плюсы і мінусы, прынятыя менавіта такія кадравыя рашэнні. 


Прызначэнцы аб прыярытэтах у працы


Новы кіраўнік Генштаба добра знаёмы з дзейнасцю на гэтай пасадзе - на працягу некалькіх месяцаў Аляксандр Вальфовіч выконваў абавязкі начальніка. Для сябе ўжо паспеў зрабіць выснову, што ў працы не павінна быць фармалізму, а на першы план выходзіць аб'ектыўнасць. А ў прыярытэтах працы новага міністра абароны - кадры і навучанне асабовага складу. Акрамя таго, стаіць задача ўтрымання і эксплуатацыі наяўнай на ўзбраенні тэхнікі. Яна павінна быць гатовая да прымянення.

Перад усім ваенна-палітычным блокам краіны, зазначыў Прэзідэнт, стаяць агульныя задачы, выканаць якія здольныя людзі падрыхтаваныя і адданыя Беларусі. Такімі і зарэкамендавалі сябе сённяшнія прызначэнцы.