Саміт - выдатная пляцоўка для двухбаковых сустрэч

16 сентября 2016

Яшчэ да пачатку саміту СНД у Бішкеку Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. І галоўная гутарка - аб эканоміцы. Падчас апошняга візіту ў Малдову прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Цімофці дамовіліся падняць планку тавараабароту да мільярда долараў. Якім чынам краіны могуць узяць гэтую эканамічную вышыню - абмеркавалі ў Бішкеку.

Раніцай у Бішкеку прайшлі сустрэчы міністраў замежных спраў краін СНД як у вузкім, так і ў пашыраным складах. Яны адобрылі шэраг пытанняў і сышліся ў меркаванні -- Садружнасць як асоба важны рэгіянальны і міждзяржаўны орган трэба захаваць і рэфармаваць. Падрабязнасці вялікага палітычнага дня ў Бішкеку глядзіце ў эфіры "Панарамы".