Расіяне лічаць беларускага Прэзідэнта найбольш эфектыўным з дзяржаўных лідараў замежжа

20 июля 2018

Вынікамі праведзенага апытання падзялілася з падпісчыкамі расійскае інфармацыйнае агенцтва "Альтаір".

Апынулася, што Аляксандр Лукашэнка - па-за канкурэнцыяй. Два з паловай месяцы ішло электроннае галасаванне па пытанні "Хто ж з лідараў замежных дзяржаў найбольш эфектыўны ў адстойванні інтарэсаў сваёй краіны?". У першыя дні апытання лідзіраваў старшыня КНР, але перавага "бацькі", піша агенцтва, няўхільна ўзрастала. У выніку, па меркаванні траціны апытаных, менавіта Аляксандр Лукашэнка ў топе спісу тых прэзідэнтаў, хто рупіцца за нацыянальныя інтарэсы больш за ўсё.