Папа Рымскі Францыск сёння раптам знепрытомнеў

28 июля 2016

Адбылося гэта падчас імшы ў Варшаве. На дапамогу пантыфіку адразу ж прыйшлі святары, якія знаходзіліся побач. І ўжо праз некаторы час Папа Рымскі сказаў прамову перад вернікамі. Адзначым, пантыфік прыехаў у Польшчу ў рамках каталіцкага з'езду "Сусветныя дні моладзі". Мясцовыя ўлады разлічваюць, што на мерапрыемства прыбудуць каля двух мільёнаў удзельнікаў з 185 краін.