Развіццё ў Беларусі шахматнага спорту абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

30 января 2019

Развіццё ў Беларусі шахматнага спорту, а таксама правядзенне XLV Сусветнай шахматнай алімпіяды абмяркоўвалася напярэдадні на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі шахмат Аркадзем Дварковічам. Форум пройдзе ў жніўні 2022 года. У той жа час ФІДЭ плануе перабудаваць сваю работу для развіцця шахматнага спорту. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць развіцця самых розных відаў спорту ў нашай краіне, а таксама павіншаваў Аркадзя Дварковіча з нядаўнім абраннем на высокую пасаду. Перад галоўным стартам у Мінску таксама пройдуць Кубак свету па шахматах сярод жанчын у 2020 годзе, Кубак свету сярод мужчын у 2021-м.

А вось развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін і вырашэнне крызісу ў Данбасе абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Яўгенам Марчуком - афіцыйным прадстаўніком Кіева ў трохбаковай кантактнай групе. Госць адзначыў пазітыў у двухбаковых кантактах пасля Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што нашы дзяржавы могуць значна дадаць у гандлі. Палітык расказаў беларускаму лідару наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны і адчувальных момантаў у перагаворным працэсе па пытаннях спынення агню і абмену заложнікамі. Каляднае перамір'е, аб якім дамовіліся ў Мінску напрыканцы мінулага года, дапамагло значна скараціць колькасць абстрэлаў. У цэлым Марчук адзначыў, што ў нас створаны камфортныя ўмовы для працы трохбаковай кантактнай групы.