Развіццё медыяпрасторы пры наяўнасці альтэрнатыўных пунктаў погляду. Сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ Беларусі

9 июля 2020
Праца і далейшае развіццё айчыннай медыйнай прасторы. Гэтую і іншыя тэмы абмяркоўвае сёння Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з прадстаўнікамі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі.

У Палацы Незалежнасці сабраліся журналісты, рэдактары, эксперты і кіраўнікі медыявыданняў: усяго каля 250 чалавек

Ад іх працы залежыць, наколькі якасна і неперадузята будзе падносіцца інфармацыя аб падзеях у краіне і за яе межамі. Звяртаючыся да журналістаў, Аляксандр Лукашэнка зрабіў асаблівы акцэнт на тым, што асобныя масмедыя развіваюць канспіралагічныя тэорыі наконт мерапрыемстваў, якія прайшлі раней з яго ўдзелам у абласцях і Мінску. Гэтая сустрэча павінна растлумачыць пытанні, якія датычацца як унутранага, так і вонкавага парадку дня.

Удзельнікаў сустрэчы Прэзідэнт заклікаў да адкрытай размовы

Да пачатку наша здымачная група паспела пагутарыць у Палацы Незалежнасці з некаторымі ўдзельнікамі мерапрыемства. У прыватнасці, з беларускімі чыноўнікамі, якія адказваюць за працу і развіццё масмедыя краіны. Адно з актуальных пытанняў - распаўсюджванне інфармацыі на такіх пляцоўках, як інтэрнэт.

Міністэрства інфармацыі: Павінны быць прадстаўленыя розныя пункты погляду

Усе падрабязнасці размовы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі СМІ - у нашых наступных выпусках.