Работу эканомікі, сацыяльнай сферы, аховы здароўя і адукацыі сёння абмяркоўвалі ў Прэзідэнта

23 апреля 2020

Работа эканомікі і сацсферы ў перыяд COVID-19

Гэтая нарада няпростая. Ва ўсіх сэнсах, трымацца на плыву, прыходзіцца з улікам мноства фактараў, якія сталі вынікам эпідэміі COVID-19: гэта закрыццё меж, паўза ў эканамічных кантактах з партнёрамі, работа ўласнай эканомікі ўжо ў новых умовах і барацьба за жыццё. Словам, асабліва зараз трэба разлічваць толькі на свае сілы. На нараду Аляксандр Лукашэнка сабраў не толькі ўрад, губернатараў, але і ўпаўнаважаных Кіраўніка дзяржавы і памочнікаў Прэзідэнта. Сітуацыя змяняецца вокамгненна і патрабуе такой жа імгненнай рэакцыі на месцах. Важна разглядаць тое, што адбываецца, з розных бакоў і ўлічваць меркаванні. 

Барацьба за кожнага пацыента


У Беларусі эпідсітуацыі надаецца самая пільная ўвага: ад забеспячэння насельніцтва і сістэмы аховы здароўя сродкамі засцярогі да агульнай карціны з захворваннем. Задзейнічана ўся вертыкаль улады. У адрозненне ад іншых дзяржаў, у Беларусі звыклы ўклад жыцця не змянялі: не спынялі працу прадпрыемстваў, не аб'яўлялі каранцін, ідзе пасяўная кампанія. Усё гэта зроблена для таго, каб у першую чаргу мінімізаваць страты: накарміць людзей, захаваць працоўныя калектывы, паралельна выбудаваўшы выразную сістэму ў  барацьбе за кожнага пацыента.

Эканоміка першым чынам


Зараз гэтую мадэль спрабуюць запазычаць і іншыя нашы суседзі і партнёры. Ідзе размова, як будзем жыць не толькі ў эпоху пандэміі,  але і посткаранавіруса. Нават у гэтых няпростых умовах мы трымаемся за кошт унутраных рэзерваў і далі  людзям працу. Дадалі ключавыя галіны: будаўніцтва, айці, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць, фармацэўтыка. Але гэта не прычына расслабляцца. Тым больш зараз Прэзідэнт патрабуе ад урада выканання ўсяго, што было запланавана, асноўных эканамічных паказчыкаў. 

Падтрымка будзе кропкавай


На нарадзе адзначана, Беларусь - не выключэнне, каранавірус паўплываў на шматлікія сферы. Ёсць і прадпрыемствы і аб'екты, якія ў найбольшай ступені пацерпяць ад запаволення эканамічнай актыўнасці. Вядома, ім дапамогуць. Але падтрымка будзе кропкавай, разам з урадам губернатары (усё-такі на месцах відней), вызначаць, каму асабліва патрэбна дапамога. Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да ўсіх удзельнікаў, зрабіўшы акцэнт на 4-х прынцыповых рэчах: адказнасці, дысцыпліне, выканаўчасці і самааддачы! Гэта значыць поўная мабілізацыя сіл! Гэты ланцужок павінны стаць прыярытэтам на ўсіх узроўнях пры  выкананні пастаўленых задач.