Работу эканомікі, сацыяльнай сферы і аховы здароўя сёння абмяркоўваюць у Прэзідэнта

23 апреля 2020
Гэта нарада няпростая. Ва ўсіх сэнсах трымацца на плыву прыходзіцца з улікам мноства фактараў, якія сталі вынікам эпідэміі COVID-19: закрыццё меж, паўза ў эканамічных кантактах з партнёрамі, работа ўласнай эканомікі ўжо ў новых умовах і барацьба за жыццё. Словам, асабліва зараз трэба разлічваць толькі на свае сілы. На нараду Аляксандр Лукашэнка сабраў не толькі ўрад, губернатараў, але і ўпаўнаважаных Кіраўніка дзяржавы і памочнікаў Прэзідэнта. Сітуацыя змяняецца вокамгненна і патрабуе такой жа імгненнай рэакцыі на месцах.

У Беларусі эпідсітуацыі надаецца самая пільная ўвага 

У Беларусі эпідсітуацыі надаецца самая пільная ўвага: ад забеспячэння насельніцтва і сістэмы аховы здароўя сродкамі засцярогі да агульнай сітуацыі з захворваннем. Задзейнічана ўся вертыкаль улады. Комплексны даклад міністра аховы здароўя таксама прагучыць. Так, мы не выключэнне, каранавірус паўплываў на шматлікія сферы. Тым не менш, нават у гэтых няпростых умовах дадалі ключавыя галіны краіны: будаўніцтва, айці, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць, фармацэўтыка. Але гэта не прычыны расслабляцца. Прэзідэнт патрабуе ад урада выканання асноўных эканамічных паказчыкаў.