Праца праваахоўнай сістэмы - у цэнтры ўвагі прэзідэнта. А. Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора

4 января 2021

Крымінагенная сітуацыя, стабілізацыя становішча ў краіне, дзейнасць пракуратуры. Аб гэтым сёння ішла размова ў Палацы Незалежнасці.Першая рабочая сустрэча ў новым годзе ў прэзідэнта - з генпракурорам. Андрэй Швед на гэтую адказную пасаду быў прызначаны кіраўніком дзяржавы ў верасні. У цэлым, апошнія паўгода сталі няпростымі для ўсёй праваахоўнай сістэмы. Але паралізаваць яе працу, як бы камусьці ні хацелася, не атрымалася! 


Прэзідэнт: Год будзе няпростым, і трэба ў што бы тое ні стала захаваць свой суверэнітэт

Свой даклад генпракурор пачаў з аналізу крымінагеннага становішча ў краіне. Яно цалкам пад кантролем праваахоўнікаў. Яны змаглі даць сур'ёзны адпор дэструктыўным сілам і ўсім тым, хто ўсяляк спрабаваў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. На гэтай глебе, паводле слоў Андрэя Шведа, было ўчынена больш за тысячу злачынстваў. Аднак прэзідэнта цікавіла не толькі гэта, але і як у цэлым ідуць справы ў барацьбе са злачыннасцю.

Як у любой прававой дзяржаве, у Беларусі выконваецца прынцып няўхільнасці пакарання за ўчыненыя злачынствы. Што ж датычыцца ў цэлым дзейнасці пракуратуры, то гэта гутарка аб выніковасці працы толькі ў першым набліжэнні. Падрабязны аналіз яшчэ наперадзе.