Праекты двух указаў абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Прэзідэнта са спартыўнымі функцыянерамі

9 апреля 2013

Датычацца яны падтрымкі спартыўнай галіны, а таксама стымулявання спартсменаў. У дакументах сфарміраваны шэраг новых падыходаў. У прыватнасці, выплата стыпендый, якая ў далейшым будзе арыентаваная на будучыя дасягненні, а не ўлічваць толькі старыя заслугі. Прыярытэт у гэтым выпадку будзе аддадзены алімпійскім дысцыплінам. Што датычыцца падтрымкі гульнявых відаў спорту, то, на думку  Кіраўніка дзяржавы, клубы павінны быць матываваныя на зараблянне ўласных сродкаў, а не спадзявацца толькі на дзяржаўнае фінансаванне. Нагрузку на бюджэт плануецца знізіць ужо да 2015 года. На думку Прэзідэнта, беларускія каманды не заўсёды апраўдваюць укладзеныя ў іх сродкі. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў выступленне  мінскага Дынама ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
Прадстаўленыя  на сустрэчы ўказы будуць падпісаныя Кіраўніком дзяржавы ўжо ў найбліжэйшы  час з некаторымі дапаўненнямі.