Праект указу аб працы індывідуальных прадпрымальнікаў дапрацуюць на працягу месяца

19 февраля 2014

Такое даручэнне ўраду даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора. Праз магчымыя змены дзейнасці Кіраўнік дзяржавы перасцярог бізнесменаў ад шантажу ўлады. Нагадаем, урад прапаноўвае абавязаць усіх індывідуальных прадпрымальнікаў з ліпеня дакументальна пацвярджаць куплю прадукцыі. Зараз гэтага не патрабуецца. Трэба толькі выплаціць адзіны падатак у падвойным памеры. Сёння Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў Мінгандлю і мясцовым уладам да 1 ліпеня стварыць у рэгіёнах краіны оптавыя базы.


Кампрамісныя рашэнні на сустрэчы ў Прэзідэнта ўчора шукалі не толькі члены ўрада. Сваю ацэнку сітуацыі давалі як простыя прадпрымальнікі, так і прадстаўнікі бізнес-саюзаў. Аляксандр Лукашэнка засведчыў: канчатковае рашэнне прымуць, зыходзячы з выгады для спажыўцоў і дзяржавы, і, безумоўна, з улікам інтарэсаў бізнесу.