Праект Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку тоне ў лавіне бюракратызму

14 февраля 2014

На нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы гаварылі, чаму стратэгічны для краіны праект - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк - тоне ў лавіне бюракратызму.


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тэмпы рэалізацыі праекта. Фінансаванне не спланавана, праца па прыцягненні рэзідэнтаў буксуе.


Сяргей Хамянтоўскі з падрабязнасцямі.


Гэта гістарычныя кадры. Сі Цзіньпін, у той час намеснік старшыні КНР, і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўпершыню абмяркоўваюць ідэю аб сумесным стварэнні ў Беларусі комплекснай індустрыяльнай зоны. Ужо тады гэты праект назвалі самым грандыёзным пачынаннем на лініі Мінск - Пекін.


Праз 4 гады Аляксандр Лукашэнка крытыкуе тэмпы стварэння Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Нягледзячы на палітычную волю лідараў дзвюх краін і беспрэцэдэнтныя ўмовы для рэзідэнтаў, рэалізацыя праекта тармозіцца.


Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк задумваўся як асаблівая эканамічная зона. Яго правобразам стаў праект у Сучжоу. Тут будуць прадпрыемствы заўтрашняга дня: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і новыя матэрыялы. Пакуль жа заводы ў буклеце на стале Прэзідэнта. Чаму не ўдалося ў тэрмін, растлумачыў адзін з ідэолагаў праекта, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.


Прыходзячы ў Парк, рэзідэнты вызваляюцца ад трох найбольш важных збораў: падатку на зямлю, маёмасць і прыбытак. Інвестар атрымлівае інфраструктуру, асобную юрысдыкцыю і гарантыі. Перадавыя тэхналогіі зменяць твар дзяржавы, гавораць эксперты. Прэзідэнт не супраць, пытанне - за чый кошт?


Але ўсё ж без падтрымкі дзяржавы ў пачатку шляху не абысціся, лічыць губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра. Інвестар асцярожнічае. На тое прычыны ёсць.


У адной толькі Чэхіі больш за 200 індустрыяльных паркаў. 100 тысяч чалавек атрымалі працу, а дзяржава - 10 мільярдаў еўра інвестыцый. У суседняй Расіі паказчыкі ніжэйшыя, але ўсё ж. У 50 індустрыяльных паркаў укладзена 55 мільярдаў долараў.


Інфармацыйная праца па прыцягненні ў Парк рэзідэнтаў пакуль не бачная. Павольна разгортваецца МЗС.


Індустрыяльны парк, мабыць, найважнейшы сумесны беларуска-кітайскі праект. Ён дапаможа краіне ажыццявіць тэхналагічны скачок. Паводле прагнозаў экспертаў, у доўгатэрміновай перспектыве Парк можа атрымаць дзясяткі мільярдаў долараў інвестыцый.


Прэзідэнт запатрабаваў разгортваць праект і пачынаць з малога, пляцовак для першых вытворчасцяў. І следам яшчэ адно даручэнне губернатару Мінскай вобласці - інтарэсы дачнікаў і вяскоўцаў пацярпець не павінны.